Close
Абярыце мову
Падарыць прыборку Падарыць прыборку
Падарыць прыборку Падарыць прыборку

Прыборка кватэраў і офісаў ў Мінску

У нас фіксаваныя цэны і вы адразу ведаеце, колькі будзе каштаваць паслуга. Пры замове праз сайт вы бачыце прыкладны час, які займе прыборка. Калі ёсць неабходнасць, мы можам адправіць некалькі чалавек. У нашых супрацоўнікаў ёсць усё неабходнае, каб якасна навесці парадак у кватэры, доме ці офісе.

Мы выкарыстоўваем прафесійныя мыючыя сродкі, у кожнага супрацоўніка ёсць пыласос і ўвесь набор інвентар для клінінга.

У базавую прыборку ўваходзіць мыццё ўсіх адкрытых паверхняў у пакоях, калідоры, кухні і санвузле. Мы мяняем пасцельную бялізну, наводзім парадак і выкідаем смецце. Мыюцца усе фасады, ракавіны, ванны і ўнітаз, пліта і кухонная мэбля. Мы мыем плітку ў санвузлах і ў кухні, праціраем дзверы, плінтусы, разеткі. Расстаўляем абутак, мяняем мяшкі для смецця, мыем усе ручкі, батарэі і тэхніку ў кухні.

Вы таксама можаце дадаткова замовіць мыццё вокнаў, прыборку на балконе, дастаўку ключэй, прыборку ўнутры халадзільніка, духоўкі, выцяжкі, мікрахвалёўкі і кухонных шафаў. Мы можам пагладзіць вопратку і навесці парадак у шафах.

Вы можаце дадаткова замовіць хімчыстку мэблі і дываноў, прыборку з дапамогай парагенератара.

Мы прыбіраем кватэры і прыватныя дамы ў Мінску і Мінскім раёне. Калі вы замаўляеце рэгулярна, то атрымліваеце зніжку і назапашваеце бонусныя балы. Яны таксама ўплываюць на памер зніжкі.

У нас вялікая і дасведчаная каманда. Мы аказваем клінінгавыя паслугі з 2016-га года.