Close
Абярыце мову
Падарыць прыборку Падарыць прыборку
Падарыць прыборку Падарыць прыборку

Прыборка прыватнага дома і катэджа

Мы робім прыборку прыватных дамоў - гэта можа быць генеральная прыборка з мыццём вокнаў і бытавой тэхнікі, прыборка пасля рамонту альбо звычайная рэгулярная прыборка.

У нас зразумелыя і фіксаваныя цэны, мы можам прыехаць да вас, калі ваш дом знаходзіцца не ў Мінску. У нас ёсць неабходныя сродкі, інвентар і тэхніка для такіх прыборак. Мы можам накіраваць на вашую замову некалькі чалавек.

У стандартную прыборку дома ўваходзіць мыццё ўсіх адкрытых паверхняў у пакоях, калідоры, кухні і санвузле. Мы мяняем пасцельную бялізну, наводзім парадак і выкідаем смецце. Мыюцца усе фасады, ракавіны, ванная і ўнітаз, пліта і кухонная мэбля. Мы маім плітку ў санвузлах і ў кухні, праціраем дзверы, плінтусы, разеткі. Расстаўляем абутак, мяняем мяшкі для смецця, праціраем усе ручкі, батарэі і тэхніку на кухні.

Вам не трэба даплочваць за мыццё душавой кабіны альбо лесвіц. Мы радыя, калі ў вас ёсць хатнія жывёлы і можам прывезці больш магутны пыласос.

Вы таксама можаце дадаткова замовіць мыццё вокнаў, прыборку на балконе, дастаўку ключэй, прыборку ўнутры халадзільніка, духоўкі, выцяжкі, мікрахвалёўкі і кухонных шафаў. Мы можам пагладзіць вопратку і навесці парадак у шафах.

Вы можаце дадаткова замовіць хімчыстку мэблі і дываноў, прыборку з дапамогай парагенератара.

Мы прыбіраем прыватныя дамы ў Мінску і Мінскім раёне. Калі вы замаўляеце рэгулярна, вы атрымліваеце зніжку і назапашваеце бонусныя балы.