Close
Абярыце мову
Падарыць прыборку Падарыць прыборку
Падарыць прыборку Падарыць прыборку

Што трэба ведаць перад прыборкай

Час уборкі

У нас фіксаваныя кошты. Мы разлічваем іх зыходзячы з набору паслуг і таго, колькі на гэта траціцца часу. Фактычна, у нас фіксаваныя цэны на пэўныя паслугі, набор паслуг і працоўны час супрацоўнікаў. Напрыклад, мыццё духоўкі заўсёды каштуе 17 рублёў - нават калі яе трэба мыць паўтары гадзіны. Але кошт пборкі аднапакаёвай кватэры разлічваецца зыходзячы з трох-чатырох гадзін працы. Калі гэта пяць гадзін, мы можам папрасіць аплаціць іх дадаткова - загадзя папярэдзіўшы і ўзгадніўшы гэты момант з вамі.

Пры замове праз сайт справа адлюстроўваецца прыкладны час прыборкі, па тэлефоне пра гэта паведамляюць нашы менеджэры. Калі нам спатрэбяцца дадатковыя 40 хвілін, кошт уборкі не зменіцца. Калі больш, мы адкрыта і адразу паведамім пра тое, што цана будзе змяняцца. Звычайна гэта адбываецца ў самым пачатку уборкі. Дадатковы час каштуе ад 12 да 17 рублёў гадзіну. Калі затрымкі па прыборцы адбываюцца па нашай віне, натуральна, вы нічога дадаткова за гэта не плаціце.

Генеральная прыборка

Мы рэдка выкарыстоўваем гэты тэрмін. Любая наша прыборка паўнавартасная, генеральнай можна лічыць звычайную прыборку плюс вялікую колькасць дадатковых паслуг. Калі вам трэба вычысціць кватэру, дзе некалькі гадоў не прыбіралі / не жылі / нешта адбылося, такую паслугу трэба абгаворваць асабіста. Хутчэй за ўсё, гэта будзе пагадзінная праца з коштам у 17 рублёў / гадзіна.

Чаму можа змяніцца кошт

Самая частая прычына - няправільная колькасць вокнаў. Калі размова пра некалькі непалічаных створак, мы нават не паведамім вам пра гэта, кошт застанецца ранейшым.

Другая прычына - у кватэры быў рамонт, але была замоўлена звычайная прыборка. У такім выпадку мы адразу паведамляем, што паслуга выконваецца па іншых тарыфах.

Трэцяя прычына - ступень забруджвання. У такой сітуацыі мы паведамляем колькасць гадзін, на якую разлічана прыборка і прапануем аплаціць дадатковыя гадзіны. Звычайна мы ў стане дакладна ацаніць неабходны працоўны час яшчэ да пачатку прыборкі. Калі мы памыляемся ў разліках, вы не плаціце за гэта.

Як мы лічым вокны?

Адно акно ў нашым разуменні гэта дзве створкі не ў падлогу. Яны могуць быць рознага памеру, гэта не ўплывае на кошт. Адна створка ў падлогу - гэта акно. Падвойныя вокны - гэта два вакна. Зімой мы маем вокны з аднаго, унутранага боку. Калі вокны падвойныя, то ўзімку яны таксама мыюцца з аднаго боку.

Адмена замовы

Мы стараемся не тэлефанаваць вам пасля таго, як вы зрабілі заказ. Вы бачыце спецыяльнае паведамленне пра тое, што заказ пацверджаны. СМС аб пацверджанні замовы адпраўляецца чалавекам і гэта азначае, што на вашую замову знойдзены супрацоўнік альбо супрацоўніца. Калі вы задалі нейкія пытанні ў полі "Дадатковая інфармацыя" - мы абавязкова ператэлефануем / напішам вам. Калі вы зрабілі пазнаку пра тое, што ў хаце ёсць душавая кабіна альбо хатнія жывёлы, мы не будзем вас турбаваць, але ведайце, што інфармацыя намі прынятая. Адмяніць (рэдагаваць) заказ без званка можна за 16 гадзін да пачатку прыборкі.

Калі прыязджае два чалавекі

Калі папярэдні прыкладны час уборкі перавышае 10 гадзін, мы абавязкова адпраўляе двух супрацоўнікаў. У выключных выпадках і па вашай просьбе мы можа адправіць двух чалавек на невялікія уборкі.

Аплата замовы

Мы прымаем дзве формы аплаты: наяўнымі (пасля ўборкі) і картай анлайн (можна аплаціць загадзяі альбо пасля, мы дапускаем невялікую адтэрміноўку). Таксама мы працуем з юрыдычнымі асобамі.

Ці можа адзін чалавек якасна прыбіраць 6-8 гадзін

Так, гэта нармальная сітуацыя ў клінінгу. Супрацоўнікі і супрацоўніцы робяць перапынкі і разлічваюць свае сілы. У выпадку неабходнасці, мы адпраўляем у дапамогу другога чалавека.

Хто нашы супрацоўнікі

У нас вялікая і дасведчаная каманда. Усе супрацоўнікі праходзяць працэдуру адбору і навучання. У нас ёсць супрацоўнікі з больш чым 500-600 выкананым замовамі, сярэдняя колькасць зробленых прыборак для аднаго супрацоўніка на дадзены момант складае каля 100.

Дакладнасць інструкцыяў

Ці можам мы часам памыць люстру альбо сцены, нягледзячы на тое, што ў нашых інструкцыях напісана, што мы гэтага не робім? Так. Ці заўсёды за гэта трэба плаціць? Не. Сітуацыю ацэньваюць нашы спецыялісты на месцы, а таксама менеджэры, калі прымаюць заказ.

Прыборкі пасля рамонту

Наша разуменне гэтай паслугі палягае на тым, што вы можаце паўнавартасна карыстацца кватэрай пасля прыборкі. Нічога дамываць, чакаць не трэба. Усе зробяць нашыя супрацоўнікі.

Час пачатку прыборкі

Камусьці трэба, каб мы прыходзілі роўна ў той час, які пазначаны на сайце, але мы зыходзім з таго, што ў гэты час ужо павінна пачацца прыборка. Таму нашы супрацоўнікі прыязджаюць за 10 хвілін да пачакту. Калі вам трэба, каб яны былі роўна ў абумоўлены час, пакіньце адпаведную пазнаку пры замове.

Таксама пры замове можна выбраць опцыю "Пачаць ўборку ў любы час". У такім выпадку менеджэры звяжуцца з вамі загадзя і папярэдзяць, калі клінер прыедзе да вас у гэты дзень.

Хімчыстка

Не ўсе плямы могуць быць ачышчаны. Мы не можам гарантаваць 100 працэнтны вынік, але можам гарантаваць максімальныя намаганні з боку нашых супрацоўнікаў і выкананне працэдуры. У нас самы нізкі працэнт скаргаў па хімчыстцы - у 99-ці працэнтах мэбля становіцца чыстай і свежай,, а кліенты застаюцца задаволеныя.

Прэтэнзіі

Мы прымаем прэтэнзіі на якасць уборкі на працягу трох дзён пасля яе завяршэння. Але калі вас не было дома альбо вы заўважылі відавочныя парушэнні нават праз тыдзень - напішыце нам. Мы аператыўна звяжамся з супрацоўнікам, вывучым фатаграфіі і дамо вам адказ.