Прыборка ў офісе
Мы займаемся як рэгулярнай, гэтак і разавай прыборкай офісаў. Мы можам падрыхтаваць ваш офіс да працы пасля будаўніцтва і рамонту альбо памыць толькі вокны ці зрабіць хімчыстку мэблі.
У нас зразумелыя і празрыстыя кошты. Калі вы гатовыя рэгулярна замаўляць нашыя паслугі і маеце вялікае офіснае памяшканне, мы гатовыя прапанаваць адну бясплатную тэставую ўборку, каб ацаніць памер працаў і падрыхтаваць дакладную прапанову па кошце. Пасля гэтага мы аформім усе неабходныя дакументы і будзем выстаўляць рахунак раз на месяц. Мы нясем адказнасць за якасць і пунктуальнасць, аператыўна рэагуем на змены, заўвагі і любыя запыты.
Мы падрыхтуем чэк-ліст вашай уборкі. Вам больш не трэба будзе больш кантраляваць гэты працэс і марнаваць час на арганізацыю прыборкі.
Наша мэта зрабіць гэтую паслугу супастаўнай па кошту з заробкам асобных супрацоўнікаў вашай кампаніі, якія адказваюць за чысціню і парадак. Але вам не трэба плаціць падаткі, адпускныя, шукаць замену на выпадак хваробы - гэтым зоймемся мы.
Таксама мы гатовы прадаставіць зніжкі на звычайныя прыборкі для супрацоўнікаў вашага офіса, дапамагчы ў абслугоўванні карпаратыўных мерапрыемстваў.
Віды прыборкі ў офісах
Генеральная прыборка
На прыборку прыедзе каманда клінераў з прафесійнай тэхнікай. Такая прыборка патрэбна, калі ў вас быў пераезд, карпаратыў альбо касметычны рамонт.
Прыборка пасля рамонту
Мы зробім прыборку ў офісе альбо будынку пасля рамонту / будаўніцтва. У нас ёсць досвед прыборкі у вялікіх офісных цэнтрах пасля ўводу ў эксплуатацыю. Мы накіруем да вас патрэбную колькасць спецыялістаў з усёй неабходнай тэхнікай.
Рэгулярная прыборка
Клінер прыходзіць кожны дзень альбо некалькі разоў на тыдзень, раніцай ці вечарам, каб навесці чысціню і парадак. Да прыходу супрацоўнікаў клінер вымые падлогі і санвузел, вытрэ пыл, выкіне смецце і памые посуд, заменіць туалетную паперу, навядзе парадак на кухні.