Мінск
Беларусь
Мінск
Украіна
Кіеў
Латвія
Рыга
Польшча
Варшава Кракаў
Падарыць прыборку Падарыць прыборку
Русский English Беларуская
Падарыць прыборку Падарыць прыборку
Беларусь
Украіна
Латвія
Польшча

Прыборка пасля рамонту

Мы паставім фінальную кропку ў вашым рамонце і зробім паўнавартасную прыборку пасля будаўніцтва. Наша разуменне паслугі - будзе прыбрана ўсё і вы адразу зможаце жыць у гэтай кватэры.

Мы прыбярэм усе адкрытыя паверхні, ліквідуем плямы ад будаўнічых сумесяў, тынкоўкі, пачысцім плітку ад фугі. Калі ў кватэры ёсць мэбля, яна будзе прыбрана ўнутры і звонку.

Мы памыем вокны з двух бакоў, прыбярэм дробнае будаўнічае смецце і цалкам пазбавімся ад будаўнічага пылу. Менавіта пыл, фуга і вокны - тры самыя складаныя моманты падчас пасля будаўнічых працаў. У нас ёсць неабходная тэхніка і сродкі, каб дапамагчы вам атрымаць парадак і чысціню ў доме альбо кватэры.

У нас вопытныя супрацоўнікі і мы можам адправіць дастатковую колькасць людзей для таго, каб зрабіць вашую прыборку на працягу аднаго працоўнага дня. Таксама вы можаце замовіць хімчыстку мэблі і дываноў.

Мы адразу называем кошт - ён не зменіцца, нават калі нам спатрэбіцца больш часу. Вы аплачваеце прыборку пасля яе завяршэння. Гэта можна зрабіць картай альбо наяўнымі.